«Газпрам», зыходзячы з рынкавага кошту, ацаніў пастаўкі газу ў Беларусь у 2020 годзе ў $2,69 млрд. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні газавага холдынгу, апублікаванага па выніках савета дырэктараў, піша ТАСС.

«Вызначыць, што, зыходзячы з рынкавага кошту, разліковая цана газу, які пастаўляецца ў 2020 годзе ў Беларусь, павінна меркавана скласці $2,69 млрд», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым, зыходзячы з рынкавага кошту, арыенціровачная цана паслуг па транспарціроўцы газу праз тэрыторыю Беларусі ў 2020 годзе павінна скласці $345 млн.

На савеце дырэктараў таксама было прынята рашэнне ўхваліць заключэнне «Газпрамам» з ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» дадатковага пагаднення ад 31 снежня 2019 года да кантракта ад 12 снежня 2014 года на пастаўку газу ў краіну ў 2015-2019 гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0