Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі — пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».

У прыпеве ён заклікае Нямеччыну і Эўразьвяз зьвярнуць больш увагі на падзеі ў Беларусі. «З кожным днём сытуацыя працягвае абвастрацца. Ня «супраць Лукашэнкі», а «за Беларусь». Вось чаму людзі кажуць, што нешта павінна зьмяніцца».

Летась у лістападзе ў сеціве зьявіўся відэаролік Вёленштайна зь пералікам добрага, што ёсьць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0