Беларускаму народу хопіць мудрасці зрабіць правільны выбар падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Такое меркаванне на тэлеканале «Беларусь 1» выказаў лідар Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў, паведамляе БелТА.

Генадзь Зюганаў адзначыў, што ў Беларусі здолелі захаваць базавыя галіны, эфектыўнасць кіравання, кадры. «Беларусы павінны працягнуць гэтую лінію, — лічыць ён. — Беларускаму народу хопіць мудрасці для таго, каб зрабіць правільны выбар. Вы рухаліся ўсе гэтыя гады верным шляхам. Так, былі цяжкасці, былі праблемы, крызісныя з'явы скалыналі і вашу працавітую рэспубліку, але вы прайшлі праз гэта значна годней і з меншымі стратамі». 

Лідар КПРФ крытычна выказаўся аб ідэі альтэрнатыўных кандыдатаў правесці ў выпадку свайго абрання перавыбары на працягу паўгода. Ён нагадаў аб цяжкім крызісе ў свеце, калі развальваюцца вытворчасці, ірвуцца сувязі.

«Не ўмешваюся ў вашы ўнутраныя справы, але гэта поўнае трызненне», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0