Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Леаніда Якубовіча з 75-годдзем, піша БелТА.

«На беларускай зямлі вас ведаюць і любяць як шматгранную асобу, выдатнага тэлевядучага, артыста, прадзюсара і сцэнарыста. Дзякуючы прыроднаму абаянню, шырокаму дыяпазону творчых магчымасцяў і бліскучаму пачуццю гумару вы заслужылі сапраўднае прызнанне шматлікіх прыхільнікаў і прафесіяналаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць артыста і ў далейшым будзе дарыць удзячнай публіцы радасць і добры настрой, спрыяць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязяў.

Лукашэнка пажадаў Якубовічу добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0