Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 28 ліпеня ў свеце зарэгістравана 16 644 069 выпадкаў каранавіруса, памерлі 656 550 чалавек.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 4 433 410 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 150 444 чалавекі, з іх 596 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 443 480 выпадкаў каранавіруса, 627 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 482 503 выпадкі. Памерлі за ўчора 636 чалавек.
Усяго ў свеце за 27 ліпеня зафіксавалі 218 352 новыя выпадкі каранавіруса, памерлі 4202 чалавекі.
0
0
0
0
0
0