Сёння Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала пойдуць падаваць зварот у АНТ, што на вуліцы Камуністычнай.

Вы можаце зрабіць тое ж самае, гэта ваша законнае права грамадзяніна. Спасылку на зварот вы знойдзеце тут, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі

У эфіры канала АНТ рэгулярна з'яўляюцца сфабрыкаваныя сюжэты, дзе пра Віктара Бабарыку і іншых удзельніках справы гаворыцца як пра людзей, чыя віна ўжо даказаная ў судзе. Пазней юрысты падрабязна разбіраюць гэтыя перадачы і тлумачаць, чаму ім нельга верыць, гаворыцца ў заяве штаба.

«Мы ўсе можам прыйсці са сваім зваротам па адрасе тэлеканала. Выказаць нязгоду з тым, як замахваюцца на прэзумпцыю невінаватасці, падвяргаюць сумневу тэзісы Закона аб СМІ — законнае права кожнага», — адзначае штаб Віктара Бабарыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0