Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці, піша БЕЛТА.

«У нас наперадзе вельмі шмат працы. Мы ведаем, што нямала зрабілі. Мы сапраўды зрабілі вельмі шмат за апошнюю пяцігодку, а яна была не самай лёгкай. Гэта адна з самых складаных. Мы можам зрабіць усё, але на ўсё патрэбныя велізарныя рэсурсы, перш за ўсё грашовыя, якімі мы ў дастатковым аб'ёме не валодаем. У нас няма вялікіх запасаў вуглевадародаў, золата, металаў, і нам даводзіцца выкручвацца як толькі можна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што размова на сустрэчы будзе і аб рэформах, пра якія альтэрнатыўшчыкі пастаянна гавораць.

«Любы працэс — гэта вынік. У нас рэформы не могуць быць нейкімі фэйкавымі, вялізнымі, усёабдымнымі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0