Сяргей Чалы, фота Надзеі Бужан

Сяргей Чалы, фота Надзеі Бужан

У сваіх выступах Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў, што ў 1990-я хлеба заставалася на тры дні.

Напрыклад, у пятніцу на нарадзе з банкірамі ён заявіў: «Яны не памятаюць Беларусь, з якой мы выходзілі з вамі ў лапцях і без штаноў у сярэдзіне 90-х. Яны не памятаюць гэтых талонаў, не памятаюць, што мы не маглі купіць бутэльку нейкага малака. Яны не памятаюць, што ў нас на трое сутак у Мінску мукі хапала, каб спячы хлеб».

Эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрв'ю Tut.by распавёў, адкуль узяўся гэты мем.

«Сам чуў і бачыў, адкуль гэта пайшло. На Дзяды, у 1989 годзе быў знакаміты паход на Курапаты пад кіраўніцтвам Зянона Пазняка. Гарадскіх вар'ятаў там хапала, і вось там хадзіў адзін і без канца крычаў: «У краіне засталося на тры дні хлеба!» Фраза была шматкроць растыражаваная, і здаецца, некаторыя паверылі, што так яно і было», — кажа Чалы.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0