У сталіцы набліжаецца да завяршэння будаўніцтва трэцяй лініі метро. Планавалася, што станцыі «Вакзальная», «Кавальская Слабада», «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» адкрыюцца для пасажыраў у Дзень незалежнасці, піша Tut.by.

— 3 ліпеня метро не адкрываецца, заканчваюцца будаўніча-мантажныя работы. А 7 або 8 чысла пройдзе пробны цягнік, — распавёў намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы «Мінскметрабуда» Алег Байчук.

Новай даты адкрыцця трэцяй лініі метро пакуль не называюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0