Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю РБК.

«Тэарэтычна я не магу выключыць такога, але зараз мы проста рухаемся ў палітычным працэсе, робім тое, што дазволена рабіць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і выбарчым заканадаўствам нашай краіны, — сказаў ён. — Мы не парушаем ніякіх законаў — мы пакуль рухаемся, з майго пункту гледжання, максімальна чыста ў гэтым выбарчым працэсе. (…) Але, яшчэ раз я падкрэсліваю, што я зараз не думаю пра гэта».

Цяперашняя сацыяльная актыўнасць, лічыць Цапкала, сапраўды вельмі нехарактэрная для беларускага палітычнага жыцця. Такога ў беларускай гісторыі не было ніколі. Апошнія 10 гадоў краіна наогул не развівалася. На фоне таго, як развіваецца ўвесь свет, у тым ліку і побач з намі, скажам, Польшча, Літва, якія ў эканоміцы выраслі на 50-60% за 10 гадоў, ці ЗША, дзе з $14 трлн да $21 трлн вырас ВУП. Дык вось у нашай краіне ВУП быў $60 млрд у 2009 годзе, а ў гэтым годзе, я думаю, будзе $57 млрд, або $58 млрд. ВУП падае, сярэдняя зарплата таксама зніжаецца. 10 гадоў таму было $500, цяпер, я думаю, $450.

Адбываецца дэградацыя ўсяго. Людзі, вядома, адчуваюць гэта перш за ўсё на сваёй кішэні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0