Спаборніцтвы па хуткасным капанні магіл у рамках форуму рытуальных агенцтваў ва Уладзівастоку перанесены ў Омск, але ў Прымор'і пройдзе «дрыфт» на катафалку, паведамляе ria.ru.

Раней на сайтах прыморскіх СМІ была апублікаваная інфармацыя аб конкурсе з умовамі ўдзелу: пазначаныя памеры ямы, акрамя таго, труна павінна ўвайсці ў магілу з першага разу. Таксама паведамлялася, што «тэхнічныя магчымасці катафалка прадэманструе прафесійны пілот».

Аднак правядзенне ва Уладзівастоку конкурсу па капанні магіл не зацвердзілі. Омская кампанія, якая збіралася яго ладзіць, перанесла яго з Уладзівастока ў Омск, калі там будзе наступная рытуальная выстава. Але дрыфт на катафалку адбудзецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0