Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не наведаў бы парад Перамогі ў Маскве, нават калі б атрымаў афіцыйнае запрашэнне. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв'ю канадскаму выданню The Globe and Mail, расшыфроўка якога была апублікаваная офісам украінскага прэзідэнта.

«Не, не паехаў бы. Мне здаецца, афіцыйнага запрашэння не было», — сказаў украінскі лідар, адказваючы на пытанне журналіста аб магчымым візіце ў Маскву.

У жніўні мінулага года памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў паведаміў аб планах Масквы запрасіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на парад Перамогі. Аднак у канцы мая прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў распавёў, што Масква так і не накіравала Зяленскаму запрашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0