23 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна па паўднёвай палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра днём складзе +19..+25°C.

У Мінску воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +17..+19°C, днём +22..+24°C, ўвечары +20..+23°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0