Карына Вераціла — жонка футбаліста Алега Верацілы, капітана брэсцкага «Дынама» і гульца зборнай Беларусі (20 матчаў).

«Для мяне важна, каб мая дачка магла гаварыць і не баяцца, выказваць сваю пазіцыю, каб яе правы ніхто не парушаў. ⠀

У дзяцінстве я пісала артыкулы ў дзіцячыя часопісы і газеты, марыла стаць сумленнай журналісткай у будучыні. Наведвала мірныя мітынгі з бабуляй, мамай і ўжо тады мне было крыўдна і страшна ад несправядлівасці да людзей.

Мая дзіцячая мара разбілася на друзачкі.⠀

Перамены заўсёды да лепшага (але не ўсім яны выгадныя), тым больш калі сістэма вельмі састарэла і не працуе зусім, у інтарэсах моладзі», — напісала Карына Вераціла ў сваім інстаграме.

«Я за сумленныя выбары», — дадала яна ў каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0