Пра гэта паведамляецца на сайце springr96.org

У сувязі з прад’яўленнем 12 чэрвеня абвінавачвання па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) затрыманаму 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Андрэю Новікаву мы, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Баларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад 1, 9 і 11 чэрвеня,

заяўляем аб прызнанні Андрэя Новікава палітвязнем, патрабуем ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Андрэй Новікаў — валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён грамадзянін Расіі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Затрымалівала Новікава цэлая група супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП. А затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.

У аўторак 9 чэрвеня ў доме Новікава ў Прусах прайшоў вобшук.

Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі затрыманых у справе Ціханоўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0