БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм'ерам Венгрыі Віктарам Орбанам, піша БелТА.

«Хачу вас павіншаваць. Вы адкрываеце ўсяму свету старыя-новыя маршруты пасля гэтай страшнай, як нам здавалася, эпідэміі. І я хачу вам падзякаваць, што гэты маршрут вы адкрылі, прыбыўшы ў Беларусь. Думаю, нам няма сэнсу шмат слоў казаць у плане знаёмства. Мы хоць завочна, але добра ведаем адзін аднаго, не аднойчы сустракаліся на міжнародных форумах і канферэнцыях», — сказаў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў Беларусі вельмі добра ведаюць блізкую Венгрыю, бо яшчэ ў савецкія часы краіны цесна супрацоўнічалі. «Я добра ведаю магчымасці, патэнцыял і тую ступень супрацоўніцтва паміж СССР і Венгрыяй, якая была ў мінулым стагоддзі. Гэта краіна (Венгрыя) з высокім узроўнем развіцця. І ў сілу гэтага — вялізнага патэнцыялу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Калі мы пра што-небудзь дамовімся, Беларусь будзе свята гэта выконваць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0