Здарэнне адбылося 3 чэрвеня, паведамляе Памежны камітэт.

На ўчастку пагранічнага паста «Баравое» мазырскія памежнікі затрымалі двух грамадзян Украіны без дакументаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу і незаконна спрабавалі ўвезці ў Беларусь каля 500 папугаяў розных відаў.

У дачыненні да парушальнікаў распачаты адміністрацыйны працэс па арт. 23.29 і ч. 1. 23.55 КаАП. Затрыманыя змешчаны ў ІЧУ Лельчыцкага РАУС, а птушкі дастаўлены ў ветэрынарную службу, пасля чаго перададзены супрацоўнікам мытні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0