3 чэрвеня прайшла анлайн-канферэнцыя з удзелам Міністэрства аховы здароўя, Дэпартамента па турызме, грамадскіх аб'яднанняў, піша tut.by.. Абмяркоўвалі правілы ўезду, выезду грамадзян Беларусі і нерэзідэнтаў.

Каб трапіць у спіс дзяржаў, грамадзянам якіх дазволены ўезд у ЕС, імаверна, трэба будзе, каб у краіне колькасць інфікаваных не павінна перавышаць 25 чалавек на 100 тысяч жыхароў. Беларусь пакуль далёкая ад такіх паказчыкаў. Аднак, магчыма, краіны ЕС будуць прымаць грамадзян з краін са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй пры наяўнасці даведкі аб адсутнасці COVID-19.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі распрацавала дадзеныя даведкі на падставе рэкамендацый СААЗ на рускай і англійскай мовах і гатовы выдаваць па неабходнасці.

Падставай для правядзення тэстаў і выдачы такой даведкі будзе з'яўляцца аплачаны білет туды і назад.

Каштаваць такі тэст для грамадзян Беларусі будзе 41 рубель, для нерэзідэнтаў — 56 рублёў.

Міністэрства аховы здароўя цяпер вызначае пералік паліклінік, дзе можна будзе атрымаць даведку і здаць тэст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0