У Маскве ўведзены рэжым абавязковага нашэння масак і пальчатак у транспарце і іншых грамадскіх месцах. Пра гэта паведаміў мэр сталіцы Сабянін.
Ён таксама адзначыў, што згодна з скрынінгавымі даследаваннямі рэальных хворых — 2-2,5% ад усяго насельніцтва Масквы, каля 300 тысяч.
Сабянін таксама заклікаў масквічоў не выходзіць на вуліцу падчас салюту 9 мая і пралёту самалётаў. За гэтым будзе сачыць паліцыя. Мэр параіў глядзець на ўсё з балкона або па ТБ.
0
0
0
0
0
0