Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заразіўся каранавірусам, паведамляюць расійскія СМІ.

Пра гэта сам Мішусцін паведаміў Уладзіміру Пуціну. Прэм'ер Расіі дадаў, што будзе выконваць самаізаляцыю ў сувязі з захворваннем. Урад будзе актыўна працаваць, сам Мішусцін таксама будзе на сувязі.

Выконваць абавязкі прэм'ер-міністра на час хваробы Мішусціна будзе першы віцэ-прэм'ер краіны Андрэй Белавусаў. Яго кандыдатуру прапанаваў сам Мішусцін, адзначыўшы, што ў яго адсутнасць урад будзе працягваць працу ў штатным рэжыме.

Наколькі цяжка працякае хвароба, Мішусцін не ўдакладніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0