Брытанія прайшла пік каранавіруса, заявіў прэм'ер-міністр краіны Борыс Джонсан падчас штодзённага брыфінгу — першага, які правёў ён сам пасля таго, як выздаравеў ад Covid-19, паведамляе BBC.

На наступным тыдні Джонсан паабяцаў прадставіць план па паслабленні каранцінных захадаў. Яго асноўныя мэты — перазапусціць эканоміку, зноў адкрыць школы і аднавіць працу кампаній.

Прэм'ер падзякаваў супрацоўнікам Нацыянальнай службы аховы здароўя. Джонсан быў шпіталізаваны ў пачатку сакавіка з сімптомамі каранавіруса і правёў тры ночы ў аддзяленні рэанімацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0