Некалькі чалавек атрымалі траўмы пры сутыкненні легкавой машыны і мікрааўтобуса на скрыжаванні ў Бабруйску ўвечары 10 красавіка, паведамляе МНС.

Легкавік і маршрутка не раз'ехаліся на скрыжаванні вул. Мінскай і вул. Крылова. Аўтамабілі сутыкнуліся, пасля чаго мікрааўтобус апынуўся на баку. Людзі, якія былі ў салонах аўтамабіляў, самі выбраліся з транспартных сродкаў. Два чалавекі, якія ехалі ў легкавым аўто, не пацярпелі. Медыцынская дапамога спатрэбілася пяцярым пасажырам маршруткі, у тым ліку дзіцяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0