У сераду, 25 сакавіка, украінская паліцыя затрымала па падазрэнні ў наўмысным забойстве экс-дырэктара тэлеканала «Інтэр» Сяргея Старыцкага былога міністра замежных спраў Украіны Леаніда Кажару.
У доме Леаніда Кажары быў знойдзены труп Старыцкага з агнястрэльным раненнем, зробленым з узнагароднай зброі ўладальніка дома. Кажара і яго жонка сцвярджалі, што Сяргей Старыцкі скончыў жыццё самагубствам. Следчыя і пракуроры праверылі абставіны гібелі былога дырэктара тэлеканала «Інтэр» і прыйшлі да высновы, што ён не мог сам сябе застрэліць.
Як паведамляецца, дачыненне Кажары да злачынства, якое ён першапачаткова спрабаваў выдаць за самагубства, пацвердзілі судова-медыцынская, малекулярна-генетычная, дактыласкапічная і балістычная экспертызы, а таксама следчы эксперымент, праведзены праваахоўнікамі.
Леанід Кажара быў кіраўніком МЗС Украіны з 2012 па 2014 гады ва ўрадзе Мікалая Азарава, калі прэзідэнтам краіны быў Віктар Януковіч.