Цана нафты маркі Brent з пастаўкай у маі 2020 года крыху вырасла да ўзроўню закрыцця папярэдніх таргоў, сведчаць даныя біржы ICE ў Лондане.

Па стане на 08:40 цана бараля Brent дасягнула $25,88, тады як WTI таргавалася на ўзроўні $22,91.

На таргах у сераду, 18 сакавіка, цана нафты маркі Brent пераадолела псіхалагічна важную мяжу і ўпала ніжэй за $25 за бараль.

Яна апусцілася з $28,40 за бараль у пачатку сесіі да $24,72 на мінімумах да канца дня. Апошні раз на такіх узроўнях цэны на нафту былі ў маі 2003 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0