З 16 сакавіка ўрад Іспаніі плануе ўвесці ў краіне ўсеагульны каранцін з-за распаўсюджвання COVID-19, паведамляе Reuters.

Урад Іспаніі плануе 14 сакавіка ўвесці жорсткія абмежаванні па перамяшчэнні 46 млн чалавек, абвясціўшы двухтыднёвае надзвычайнае становішча.

У праекце пастановы гаворыцца, што ўсе жыхары Іспаніі не павінны выходзіць з дому, акрамя як для пакупкі ежы, наведвання аптэкі, бальніцы, працы ці іншых экстраных выпадкаў.

Колькасць грамадскага транспарту скароцяць, але цалкам яго пакуль што спыняць не збіраюцца.

Іспанія таксама закрывае ўсе школы, універсітэты, рэстараны, бары і гасцініцы па ўсёй краіне, а таксама другарадныя крамы.

Пастанова аб каранціне ў Іспаніі ўступіць у сілу а 8 раніцы па мясцовым часе 16 сакавіка.

Паводле апошніх звестак, у Іспаніі захварэлі на каранавірус больш за 6 тысяч чалавек, больш за 190 з іх памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0