Фота з інстаграма Мікеля Артэты

Фота з інстаграма Мікеля Артэты

Каранавірусную інфекцыю COVID-19 выявілі ў галоўнага трэнера лонданскага футбольнага клуба «Арсенал» Мікеля Артэты. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце клуба.

«Персанал каманды, які нядаўна цесна кантактаваў з Мікеле, адправіцца на самаізаляцыю ў адпаведнасці з дырэктывамі ўрада», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што на каранцін павінны трапіць усе гульцы і трэнерскі штаб каманды, а таксама некаторыя футбалісты з акадэміі. У камандзе выказалі надзею на тое, што тыя, хто кантактавалі з Артэтай, у найбліжэйшы час вернуцца да працы.

«Шкада, што так атрымалася, але я здаў тэст пасля таго, як адчуў сябе дрэнна. Я зноў буду працаваць, як толькі мне дазволяць », — заявіў іспанскі спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0