Амерыканскі прамысловы індэкс Dow Jones на закрыцці таргоў у ЗША 12 сакавіка ўпаў на 9,99%, што стала найбуйнейшым падзеннем з «чорнага панядзелка» 1987 года, калі ён упаў больш чым на 22%.

Індэкс Dow Jones, паводле даных біржы NYSE, за дзень скараціўся на 2352,60 пункта да 21200,62 пункта.

Індэкс S&P 500 апусціўся на 260,74 пункта да 2480,64 пункта (-9.51%), а індэкс Nasdaq — на 839 пунктаў да 7164,50 пункта (-10.48%).

Пры адкрыцці біржы 12 сакавіка тры асноўныя індэксы ЗША апусціліся на 7%, пасля чаго таргі аўтаматычна спынілі на 15 хвілін. У ходзе таргоў Федэральная рэзервовая сістэма ЗША абвясціла пра падтрымку амерыканскага рынку на 1,5 трыльёна даляраў, пасля чаго фондавы рынак ненадоўга спыніў падзенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0