Успышка каранавіруса прымушае людзей мяняць звычкі, устрымлівацца ад пацалункаў і поціску рук і выкарыстоўваць іншыя формы прывітання пры сустрэчах. Як паведамляе тэлекампанія CNN, губернатар штата Небраска Піт Рыкетс парэкамендаваў замест традыцыйных поціскаў рукі дакранацца адно да аднаго локцямі. Ён падаў асабісты прыклад, павітаўшы такім чынам групу асоб, што пакідалі каранцін у Небрасцы.

«Давайце адмовімся на нейкі час ад поціскаў рукі», — прывяла тэлекампанія словы былога дырэктара Цэнтраў па кантролі над захворваннямі і прафілактыцы Тома Фрыдана, які аддае перавагу вітаць людзей традыцыйным для Паўднёва-Усходняй Азіі жэстам намастэ (злучэнне двух далоняў перад сабой), але ў той жа час не выключае і магчымасці прывітання шляхам дотыку локцямі.

Гэта меркаванне падзяляе амерыканскі эксперт па пытаннях этыкету Уільям Хансан, які лічыць, што пры прывітанні галоўнае не фізічны кантакт, а цеплыня пачуццяў. Паводле яго слоў, цяпер цалкам дарэчы вітацца з людзьмі, падняўшы адкрытую далонь.

«Гэта асабліва актуальна, калі даводзіцца вітаць вялікую групу людзей, напрыклад, на канферэнцыі», — растлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0