Паўночная Карэя правяла пуск двух неапазнаных снарадаў, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

«Паўночная Карэя сёння, 2 сакавіка, у сярэдзіне дня ажыццявіла з рэгіёну паблізу горада Вонсан пуск дзвюх неапазнаных снарадаў у бок Японскага мора», — паведамілі вайскоўцы.

Гэта выпрабаванне — першае ў 2020 годзе. Апошні раз КНДР запускала снарады малой далёкасці, РСЗА буйнога калібра ў бок Японскага мора 28 лістапада 2019 года. Яны праляцелі 380 кіламетраў, вышыня склала 97 кіламетраў, час паміж двума пускамі — 30 секунд.

Пазней Пхеньян заявіў, што гэта была «канчатковая праверка» звышбуйной пускавой устаноўкі РСЗА.

Пускамі кіраваў лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын, які выказаў «надзвычайнае задавальненне» іх вынікам.

Летась Паўночная Карэя выпрабавала 13 ракет і рэактыўных снарадаў. У ААН называюць падобныя мерапрыемствы Пхеньяна парушэннем рэзалюцыі Савета бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0