25 лютага на 54-м годзе жыцця памёр гісторык, пісьменнік Эдуард Дубянецкі, паведамляе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Эдуард Дубянецкі нарадзіўся ў 1966 г. у Чудзіне Ганцавіцкага раёна, ён быў сынам філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага.

 У 1992—2004 гадах Э. Дубянецкі быў навуковым і старшым навуковым супрацоўнікам Скарынаўскага цэнтра, з 2004 года — вядучым навуковым супрацоўнікам Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя М. Танка.

Займаўся даследаваннем праблемы міжнацыянальных адносін на Беларусі ў 19-20 ст., этнічнай самасвядомасці беларусаў, нацыянальнай культуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0