Кампаніі групы «Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева плануюць паставіць у лютым у Беларусь каля 450 тысяч тон нафты. Пра гэта Tut.by паведамілі ў «Сафмары».
Фота: Надзеі Бужан.
«100 тысяч тон будзе пастаўлена па чыгунцы, 350 тысяч — па «трубе», — сказалі ў «Сафмары».
Пастаўкі будуць ажыццяўляцца з прэміяй, сказала крыніца, знаёмая з умовамі кантракта.
Раней прэзідэнт «Транснафты» (кіруе нафтаправодам «Дружба») Мікалай Токараў паведаміў, што планаваны «Сафмарам» аб'ём паставак нафты на люты складае 250 тысяч тон. Раней гэтую ж лічбу агучвала група «Сафмар».
У студзені кампаніі групы «Сафмар» паставілі ў Беларусь 500 тысяч тон, паведаміў яе прадстаўнік.
0
0
0
0
0
0