Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

Беларуса Сцяпана Свідзерскага ў Польшчы асудзілі на год турмы з трыма гадамі адтэрміноўкі. Такі прысуд быў яму вынесены 27 студзеня за некалькі стрэлаў, зробленых у офісе агенцтва Reuters у 2017 годзе, перадае Еўрарадыё са спасылкай на rmf24.pl. 

Суд прызнаў Свідзерскага вінаватым у стварэнні непасрэднай небяспекі страты жыцця і здароўя. Першапачаткова яму выстаўлялі абвінавачанне ў замаху на забойства.

Здарэнне адбылося 14 лістапада 2017 года. Па словах Свідзерскага, ён прыйшоў у кампанію Thomson Reuters, дзе працаваў аналітыкам. Хлопец меў пры сабе спартовую зброю, на якую ў яго ёсць дазвол. Свідзерскі заявіў, што футарал з яго зброяй захапіў чужы чалавек і не рэагаваў на заўвагі. Таму беларус зрабіў папераджальныя стрэлы.

«Мае паводзіны, мае крокі былі зробленыя з мэтай абароны зброі, якую паводле законаў я павінен мець пры сабе. Я ні на кога не нападаў, не пагражаў, ад самага пачатку здарэння і да канца я прасіў выклікаць паліцыю, каб скончыць гэтае здарэнне», — казаў Сцяпан. 

У судзе 27 студзеня распавялі, што футаралам беларуса зацікавіўся ахоўнік офіса. Паміж ім і Свідзерскім пачалася барацьба, і беларус два разы стрэліў. Падчас здарэння ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?