Швейцарскія Цюрых, Базэль і Лазана названы самымі дарагімі гарадамі свету. Пра гэта гаворыцца на сайце базы звестак Numbeo, якая апублікавала студзеньскую справаздачу па індэксе кошту жыцця.

Чацвёртае і пятае месца рэйтынгу таксама занялі швейцарскія гарады — Жэнева і Бэрн. Далей у дзясятцы ідуць Ставангер, Осла, Тронхейм (Нарвегія), Рэйк'явік (Ісландыя) і Берген (Нарвегія). Нью-Ёрк (відаць, Манхэтан) — 11-ы, бо Бруклін — 15-ы.

Мінск займае 345-ы радок, румынскі Брашаў — 344-ы, расійскі Варонеж — 356-ы, а Кіеў — 347-ы.
Талін — 220-ы, Тарту — 237-ы, Рыга — 241-я, Масква — 251-я, Каўнас — 263-ы, Вільня — 266-я, Варшава — 270-я, Кракаў — 288-ы, Львоў — 385-ы.

Усяго ў рэйтынг ўвайшло 440 гарадоў. Кошт жыцця разлічвалі на аснове цэнаў у крамах і рэстаранах, выдаткаў на транспарт і камунальныя паслугі, а таксама пакупніцкай здольнасці насельніцтва. Затраты на арэнду або куплю жылля ўлічвалі асобна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0