IRNA

IRNA

На борце ўкраінскага самалёта, што разбіўся ў Іране, знаходзіліся 179 чалавек. Удакладненую колькасць агучыў кіраўнік Упраўлення па надзвычайных сітуацыях Ісламскай Рэспублікі.

Паводле яго слоў, у выніку катастрофы загінулі 147 грамадзян Ірана і 32 замежнікі.

Адначасова з гэтым Рада па нацыянальнай бяспецы і абароне (РНБА) Украіны сцвярджае, што на гэты момант пацверджана інфармацыя аб 168 пасажырах, якія прайшлі рэгістрацыю на рэйс, і аб 9 членах экіпажа (усяго 177 чалавек).

Раней паведамлялася, што сярод загінулых — 73 грамадзяне Канады, у асноўным студэнты, што скарысталіся таннымі пералётамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0