Камандуючага спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс» генерала Касема Сулеймані пахавалі ў яго родным горадзе Кермане. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.

Паводле яго звестак, забітага ваеннага пахавалі праз некалькі гадзін пасля таго, як Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) выпусціў ракеты па дзвюх амерыканскіх авіябазах у Іраку. Труну з целам Сулеймані размясцілі ў «секцыі пакутнікаў».

Першапачаткова пахаваць генерала планавалася ў аўторак, 7 студзеня. Аднак жалобную цырымонію перанеслі з-за вялікай колькасці людзей і цісканіны, у выніку якой загінула больш за 50 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0