Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 студзеня 2020 года склалі 9 млрд 393 млн 500 тысяч даляраў (у эквіваленце). Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен быў скласці не менш як $7,1 млрд, піша Нацбанк.

У цэлым па выніках 2019 года міжнародныя рэзервовыя актывы павялічыліся на 2,2 млрд даляраў (на 31,2 адсотка), у тым ліку за снежань — на 234,7 млн (на 2,6 працэнта).

Папаўненне золатавалютных рэзерваў у 2019 годзе ажыццяўлялася ў асноўным за кошт куплі Нацбанкам замежнай валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступлення ў бюджэт падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў у замежнай валюце, а таксама эмісіі Мінфінансаў і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце.

Пры гэтым урадам і Нацбанкам за 2019 год выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 4,2 млрд даляраў ЗША, у тым ліку ў снежні парадку 355 млн даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0