Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» і трэнер каманды кіраўніка Беларусі Дзмітрый Баскаў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавёў цікавую дэталь аб падрыхтоўцы яго падапечных да Каляднага турніру, піша Tut.by.

«У канцы кожнай трэніроўкі, ёсць такая традыцыя, прэзідэнт падпісвае шакаладкі. Мы, можна сказаць, ваюем за гэтыя шакаладкі», — сказаў ён.

Каманда кіраўніка Беларусі 7 студзеня выйграла 13-ы у сваёй гісторыі тытул Каляднага турніру. У фінале яны адолелі зборную Расіі з лікам 4:1.

А вось у мінскага «Дынама», гендырэктарам якога ёсць Баскаў, справы зусім швах. Каманда трывала займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, адставанне ад зоны плэй-оф складае неймаверныя 18 балаў, учора «Дынама» на сваёй пляцоўцы ганебна саступіла «Куньлуню» 1:4, а перад Новым годам было 12 паразаў запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0