@Iranian_RCS

@Iranian_RCS

Прычынай крушэння «Боінга», які належыць кампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны», што разбіўся адразу пасля вылету з аэрапорта Тэгерана, стаў пажар рухавікоў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Irna са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана, які курыруе, у тым ліку, пытанні грамадзянскай авіяцыі, выкарыстання паветранай прасторы і аэранавігацыйнага абслугоўвання карыстальнікаў паветранай прасторы Ірана.

Па словах прадстаўніка ведамства Касіма Нізамі, украінскі лайнер пацярпеў крушэнне «з тэхнічнай прычыны», звязанай з праблемай з рухавіком.

«Калі б надзвычайнае здарэнне было выклікана ракетай, самалёт узарваўся б у небе, але прычынай быў пажар у рухавіку і няўдалая спроба пілота ўзяць лайнер пад кантроль, што і прывяло да крушэння», — заявіў Нізамі, каментуючы паведамленні аб тым, што ўкраінскі лайнер разбіўся пасля выпадковага трапляння ў яго ракеты.

Самалёт, што ляцеў з Тэгерана ў Кіеў, разбіўся сёння раніцай за 60 км ад іранскай сталіцы праз некалькі хвілін пасля ўзлёту.

Большасць пасажыраў былі грамадзянамі Ірана, паведамляюць СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0