Кіраўнік Тэгеранскага цэнтра хуткай дапамогі заявіў, што целы загінулых цяжка апазнаць з-за высокай ступені пашкоджанняў. Цяпер ратавальнікі збіраюць целы людзей на плошчы каля двух гектараў, каб здаць судмедэкспертам, піша TSN

Афіцыйнае паведамленне ў іранскіх СМІ аб катастрофе рэйса авіякампаніі МАУ з Тэгерана ў Кіеў:

«Украінскі пасажырскі самалёт, які перавозіў 176 пасажыраў і экіпаж, разбіўся праз некалькі хвілін пасля вылету з міжнароднага аэрапорта імама Хамейні.

Боінг 737-800 Украінскай міжнароднай авіякампаніі вылецеў з міжнароднага аэрапорта імама Хамейні ў 6.12 раніцы па мясцовым часе і ўпаў праз восем хвілін.

Самалёт разбіўся пад Парандам, прыблізна за 60 кіламетраў на паўднёвы захад ад Тэгерана.

Як паведамляецца, тэхнічныя праблемы прывялі да аварыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0