Boeing-737 «Міжнародных авіяліній Украіны» са 177 пасажырамі і членамі экіпажу на борце разбіўся пасля ўзлёту ў аэрапорце Імама Хамейні ў Тэгеране. Пра гэта ў сераду паведамляе Reuters.

Паводле інфармацыі агенцтва прычынай аварыі стала тэхнічная няспраўнасць.

Украінскі рэйс PS752 вылецеў з Тэгерана ў 5.42 раніцы і перастаў перадаваць дадзеныя праз 2 хвіліны - у 5.44, паведамляе сэрвіс адсочвання знаходжання паветраных судоў Flightradar.

Факт крушэння самалёта пацвердзілі ria.ru ў аэрапорце Тэгерана. 

Відэа меркаванага крушэння самалёта апублікаваў у твітары іранскі журналіст Махамад Ахвазе.

Імавернасці, што пасажыры засталіся жывыя, няма, заявіў агенцтву ISNA кіраўнік арганізацыі «Чырвоны паўмесяц» Ірана. «Чырвоны паўмесяц» у твітары апублікаваў фота з месца трагедыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0