Пра тое, што са стаянкі быў выкрадзены аўтамабіль ВА3-21011, у Ленінскае РУУС сталіцы паведаміў уладальнік транспартнага сродку. Мужчына распавёў, што напярэдадні знікнення ён прыпаркаваў машыну каля свайго дома, а калі раніцай выявіў, што аўто адсутнічае, паведамляе сталічная міліцыя.

Высветлілася, што аўтамабіль скраў мужчына, які раней ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што прычынай яго ўчынку паслужыла складанае матэрыяльнае становішча, якое паўстала з-за нядаўняга вызвалення з месцаў пазбаўлення волі.

Аўтамабіль ён планаваў здаць у пункт перапрацоўкі другаснай сыравіны, аднак зрабіць гэтага не змог, паколькі быў затрыманы праваахоўнікамі.

У кастрычніку ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за ўчыненне аналагічнага злачынства

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0