ДТЗ на пр. Незалежнасці — вул. Шафарнянская. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Кіроўца Mazdа, рухаючыся з боку вул. Астрашыцкай у напрамку Барысаўскага тракта, на скрыжаванні пр-та Незалежнасці і вул. Русіянава ў выніку невыканання бяспечнай дыстанцыі здзейсніла сутыкненне з Volkswagen. Апошні, у сваю чаргу, здзейсніў сутыкненне з Hyundai. Кіроўца Mazda выехала на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося сутыкненне з Audi.

Кіроўца Mazda, жанчына 1991 года нараджэння, дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі. Праводзіцца праверка.

Ускладнены рух у бок цэнтра горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0