Расея пачала перадачу Украіне вайсковых караблёў, захопленых у лістападзе 2018 года ў Керчанскай пратоцы. Пра гэта паведамляе шэраг расійскіх і ўкраінскіх СМІ.

«У адпаведнасці з дасягнутымі з украінскім бокам дамоўленасцямі тры ўкраінскія судны — буксір «Яны Капу» і малыя браняваныя артылерыйскія катары «Нікапаль» і «Бярдзянск» — буксіруюць з порта Керч да ўзгодненага месца перадачы ўкраінскаму боку, якая адбудзецца 18 лістапада», - паведамілі Інтэрфаксу ў прэс-службе пагранічнага упраўлення ФСБ Расіі.

Караблі павінны перадаць у нейтральных водах Чорнага мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0