У Слоніме 35-гадовую жанчыну знаёмы закрыў у вальеры.

Як паведамляе абласная міліцыя, напярэдадні кампанія адпачывала ў прыватным доме. Спіртное разам з закускай падыходзіла да канца, і адну з удзельніц застолля адправілі ў краму за пакупкамі. Вярнулася яна толькі на наступны дзень.

Адзін з мужчын настолькі раззлаваўся, што замкнуў жанчыну ў вальеры, сказаўшы, што адкрые клетку праз 12 гадзін. Праўда, ён забыўся забраць у жанчыны мабільны тэлефон. З якога яна і патэлефанала ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0