У сетках беларускіх аператараў платнага тэлебачання з'явяцца тры тэматычныя каналы: «НТВ Права», «НТВ Стыль» і «НТВ Серыял». Тэлеканалы ўжо атрымалі дазвол Міністэрства інфармацыі.

«НТВ Права» — кругласутачны дакументальна-пазнавальны канал судова-прававой тэматыкі. Там ёсць судовыя шоу, журналісцкія расследаванні, дакументальныя серыялы — «Суд прысяжных», «Да суда», «Пракурорская праверка», «Судовы дэтэктыў» і іншыя.

«НТВ Стыль» — кругласутачны канал пра стыль жыцця. Гэта праграмы пра падарожжы, дызайн, рамонт і ўладкаванне жылля, кулінарныя, гастранамічныя, спажывецкія і make-over шоу, перадачы пра здаровы лад жыцця і псіхалогіі, дакументальныя праекты: «Кватэрнае пытанне», «Дачны адказ», «Паедзем, паядзім!», «Іх норавы».

«НТВ Серыял» будзе дэманстраваць такія дэтэктывы і баевікі, як: «Братаны», «Пятніцкі», «Пчаляр», «Псеўданім «Албанец», «Шаман», «Пляж» ды інш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0