29 кастрычніка на поўначы Сірыі ў ходзе ўзброенага сутыкнення сірыйскіх сіл з турэцкімі войскамі загінулі шэсць сірыйскіх салдат, перадае AFP.
Гэта першы бой паміж падраздзяленнямі ўрадавай арміі Сірыі і турэцкімі вайскоўцамі пасля таго, як Анкара пачала ўварванне ў паўночна-ўсходнюю Сірыю тры тыдні таму.
Артылерыйскі і кулямётны агонь вядзецца ў раёне паселішча Аль-Асадзія ў раёне Рас Аль-Айн ля мяжы з Турцыяй.
0
0
0
0
0
0