Літва рыхтуецца да судовай спрэчкі з беларускай кампаніяй «Белтрубаправодбуд», якая прад'явіла прэтэнзіі на 10 мільёнаў еўра. Апошняя кампанія разам з каўнаскай KRS была выключаная з конкурсу падрадчыка газаправода з Польшчай GIPL, што было матывавана нацыянальнай бяспекай Літвы, паведамляе Delfi.
У праекце пастановы Міністэрства энергетыкі Літвы прапаноўвае ўпаўнаважыць яго прадстаўляць дзяржаву ў магчымых спрэчках Літвы ў замежных установах па рашэнні спрэчак.
Дарадца міністра энергетыкі Літвы пацвердзіла, што Літве прад'явілі прэтэнзію на суму 10 мільёнаў еўра па пытанні магчымага парушэння праў інвестара і кампенсацыі шкоды.
0
0
0
0
0
0