Boeing выплаціць сем'ям 346 загінуўшых у дзвюх катастрофах лайнера 737 Max у Інданезіі і Эфіопіі па 144 тысячы даляраў, расказала Reuters.
Сем'і загінулых жывуць у 35 краінах свету. У Boeing не будуць патрабаваць ад сваякоў адмовы ад права на судовы разбор.
10 сакавіка Boeing 737 Max 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines пацярпеў крушэнне. На борце знаходзіліся 157 чалавек, усе яны загінулі. У кастрычніку 2018 года разбіўся лайнер інданезійскай Lion Air. Пасля катастрофы ў Эфіопіі большасць краін свету забаранілі выкарыстанне Boeing 737 Max 8.
0
0
0
0
0
0