Вярхоўны суд Іспаніі дазволіў перанос парэшткаў дыктатара Франсіска Франка.

Як адзначаецца, парэшткі палітычнага лідара, які памёр у 1975 годзе, перанясуць з грабніцы ў манументальным комплексе «Даліна палеглых» каля Мадрыда.

«Суд адхіліў абскарджанне сям'і [Франка]», — гаворыцца ў паведамленні.

Урад краіны мае намер пахаваць косткі дыктатара на могілках у Эль-Парда, аднак яго ўнукі настойвалі на склепе сабора Альмудэна ў сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0