23-гадовы хлопец з лютага 2018 года па красавік 2019 года ў некалькіх групавых чатах ў адным з мэсэнджараў распаўсюдзіў больш за 75 малюнкаў парнаграфічнага характару. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 343 КК РБ.

Падазраваны раней не судзімы і працуе аўтаслесарам. Супрацьпраўныя дзеянні выяўлены супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама ў рамках аператыўных мерапрыемстваў.

Паведамляецца, што да матэрыялаў крымінальнай справы прыкладзена заключэнне судовай культуралагічнай экспертызы, згодна з якім выявы, распаўсюджаныя мужчынам, адносяяцца да парнаграфічных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0